Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Фестывалі

ХХV Дзень беларускага пісьменства адбыўся на Беларускім Палессі, у старажытным г. Іванава Брэсцкай вобласці, якому эстафета рэспубліканскага свята была ўрачыста перададзена ад г. Полацка. Да рэспубліканскага свята г. Іванава старанна рыхтаваўся, на сродкі раённага і абласнога бюджэтаў былі добраўпарадкаваны вуліцы, адрамантаваны будынкі многіх устаноў, створаны новыя спартыўныя пляцоўкі і інш.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны сельскагаспадарчыя кірмашы ў Беларусі не праводзілі. У 1980-я гг. былі зроблены спробы адрадзіць традыцыйныя кірмашы як святы ўраджаю. Першы пасляваенны кірмаш з традыцыйнымі гульнямі, песнямі адбыўся ў г. Століне Брэсцкай вобласці 11 кастрычніка 1981 г. Затым столінцы штогод ладзілі святы «Палескі кірмаш», назапасілі вопыт і традыцыі. Пасля вяртання ў беларускую эканоміку рыначных адносін вырасла цікавасць да арганізацыі кірмашоў.

Гісторыя кулінарнага свята «Мотальскія прысмакі» пачыналася з тэматычнай экскурсіі «Народная абрадавая страва» ў Мотальскім музеі народнай творчасці Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У час яе правядзення наведвальнікі музея маглі многа даведацца аб палескіх святах, а таксама ўбачыць і пачаставацца той абрадавай кухняй, якая іх суправаджае: посныя, святочныя і штодзённыя стравы, куцця і вясельны каравай.

У Маскве, сталіцы СССР, з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года прайшоў VІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Прынялі ўдзел 34 тысячы чалавек з 131 краіны свету, што было рэкордам масавасці. Моладзь свету выступала за свае правы, за незалежнасць народаў і інтэрнацыяналізм. Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі камуністычныя і сацыялістычныя арганізацыі, прадстаўнікі шырокага кола маладзёжных арганізацый, якія выступалі супраць фашызму і ваенных дыктатур. Сімвалам фестывалю стаў Голуб міру, які прыдумаў Пабла Пікаса.

У сярэдзіне 1950-х у Драгічынскім раёне праводзілі калгасныя святы працы i песнi, куставыя злёты вясковай моладзі, дзе адбываліся выступленні самадзейных мастацкіх калектываў, сустрэчы перадавiкоў вытворчасцi, народныя гулянні, спартыўныя спаборніцтвы. Напрыклад, 23 верасня 1956 года прайшоў куставы злёт моладзі ў калгасе «Маладая гвардыя», куды сабралася моладзь таксама з сельгасарцеляў імя Кагановіча, імя Суворава — усяго каля тысячы чалавек.

У канцы 1980-х гадоў Міністэрства культуры БССР звярнулася да пытання развіцця духавой музыкі ў рэспубліцы. У выніку з’явілася пастанова аб правядзенні 9 мая 1989 года ў Мінску Рэспубліканскага свята духавой музыкі, прысвечанага 44-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У грандыёзным свяце прынялі ўдзел каля 30-ці духавых аркестраў з розных куткоў Беларусі. З таго часу правядзенне святочных мерапрыемстваў з актыўным удзелам духавых аркестраў стала традыцыйным.

Translator
 
 
 

 

Тэатральны фестываль “Белая вежа” нарадзіўся ў 1996 годзе ў Брэсце. Назва паходзiць ад Камянецкай вежы, помнiка архiтэктуры ХIІІ ст. у горадзе Камянец, што на мяжы Белавежскай пушчы. На пляцоўцы ля знакамітай вежы ладзiлася адкрыццё фестывалю з паказам спектакля (па 2001 г.). На эмблеме фестывалю змешчана выява Камянецкай вежы, а за ёю амфітэатрам глядзельная зала.

Нарадзілася “Белая вежа” ў 1996 г. Назва паходзiць ад “Белай вежы”, помнiка архiтэктуры ў г. Камянец, ля сцен якой ладзiлася адкрыццё фестывалю з паказам спектакля.